ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2022, 15:02

Лукашэнка: калі ШАС не будзе тармазіць, за гэтай арганізацыяй будучыня

Фота з архіва
Фота з архіва

23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Калі ШАС не будзе тармазіць, за гэтай арганізацыяй будучыня. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі раней ШАС была рэгіянальнай арганізацыяй, то цяпер ператвараецца ў глабальную структуру. Далучыцца да ШАС ужо хочуць краіны з іншых рэгіёнаў, і гэта даволі багатыя дзяржавы. Так, Егіпет і Катар сталі партнёрамі па дыялогу. Такі ж статус будзе і ў Бахрэйна, Мальдываў, Кувейта, ААЭ і М'янмы. Аб намеры ўступіць у ШАС заявіла і Турцыя.

"Дзяржавы пайшлі сюды, і наша шчасце, што мы раней за ўсіх іх у свой час пачалі прыглядацца да ШАС, - адзначыў Прэзідэнт. - Думаю, што мы не памыліліся, што зрабілі крок у гэтым напрамку. Гэта толькі плюс".

"Што нам трэба ўзмацняць у ШАС, дык гэта аператыўнасць. Калі пайшлі ўжо, трэба ісці. Падыход такі - ціха, спакойна, выверана. А момант цяпер такі, што трэба хутка гэта рабіць. Трэба даць шанц прагрэсіўнаму чалавецтву. Мы не павінны ўпусціць момант. Мы павінны даць шанц для людзей, для многіх краін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Калі тармазіць не будзем, за ШАС вялікая будучыня".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі