ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2022, 09:34

Лукашэнка: калі будзем падтрымліваць спартсменаў, як жлабінчане "Металург", нам не страшныя ніякія санкцыі

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі беларусы будуць падтрымліваць спартсменаў, як жлабінчане родны "Металург", краіне не страшныя ніякія санкцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 красавіка ў час цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў 30-га адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе сезона 2021-2022, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі будзем сваіх спартсменаў так любіць і падтрымліваць, як гэта сёння рабілі жлобінцы, нам не страшныя ніякія санкцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт не абмінуў і галоўнага спонсара "Металурга" - Беларускі металургічны завод. "Гэта дзякуючы ім, дзякуючы гэтаму працоўнаму калектыву вы ў асноўным стаіце на гэтым лёдзе. Памятайце, шануйце гэта, паважайце гэтых людзей. І першае, што вы павінны зрабіць, вярнуўшыся дадому, паехаць у гэты працоўны калектыў, каб яны бачылі вас, пераможцаў. Для іх гэта вельмі важна сёння", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, вырашальная гульня плэй-оф беларускай экстралігі адбылася 25 красавіка ў "Мінск-Арэне". За галоўны прыз змагаліся хакеісты сталічнага "Юнацтва" і жлобінскага "Металурга". Матч завяршыўся перамогай гасцей сталіцы з лікам 0:3. Такім чынам "стальныя ваўкі", абыграўшы саперніка чацвёрты раз, сталі пераможцамі фінальнай серыі і, адпаведна, чэмпіёнамі экстралігі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі