ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2022, 22:24

Лукашэнка: як бы Захад ні спрабаваў аддзяліць нас жалезнай заслонай, да нас прадаўжаюць прыязджаць госці

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Як бы Захад ні спрабаваў аддзяліць Беларусь жалезнай заслонай, у краіну прадаўжаюць прыязджаць госці з Еўропы і з іншых кантынентаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І няхай ніхто не сумняваецца: наша славянская душа ўсё вытрымае, чарговы раз перапакутуе, а ідэі дабра, міру і справядлівасці зноў перамогуць. Як Захад ні спрабаваў бы аддзяліць нас жалезнай заслонай, да нас прадаўжаюць прыязджаць госці з Еўропы і з іншых кантынентаў", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што білеты на канцэрты віцебскага фестывалю прадаюцца, гасцініцы перапоўнены. "Сёння тут, як, зрэшты, і заўсёды, побач з беларусамі сапраўдныя сябры, якія падзяляюць нашу пазіцыю і погляды на жыццё. Шчыра, па-сапраўднаму! Паверце, мы ў Беларусі вельмі гэтым даражым!" - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі