ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 14 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 12:47

Лукашэнка: я буду развіваць перш за ўсё дзяржаўную ахову здароўя

Фота з архіва
Фота з архіва

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна развіваць перш за ўсё дзяржаўную сістэму аховы здароўя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я чалавек дзяржаўны - вы гэта заўважылі, напэўна, ужо - і буду рабіць усё, каб перш за ўсё развіваць дзяржаўную ахову здароўя. Таму што я ўжо прыватнага наеўся: куды ні кінь - усюды клін, і кожны хоча зарабіць на здароўі людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне цяпер пачалі актыўна аналізаваць работу прыватных медыцынскіх цэнтраў. "Вельмі строга кантралюем. Не таму, што мне не падабаюцца прыватныя прадпрыемствы, у тым ліку аховы здароўя. Не. А таму што трэба працаваць сумленна. І на здароўі людзей зарабляць ніхто не будзе. Мы будуем сацыяльную дзяржаву, а гэта перш за ўсё клопат пра людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што будзе рабіцца ўсё магчымае, каб работнікі дзяржаўных устаноў аховы здароўя зараблялі дастойна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі