
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад, ветэранаў Інстытута пагранічнай службы з 30-годдзем з дня яго ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За гэтыя гады навучальнай установай пройдзены вялікі шлях. Дзякуючы ўпартай, творчай працы некалькіх пакаленняў выкладчыкаў у інстытуце створана сучасная, шмат у чым унікальная сістэма падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і выхавання высокакваліфікаваных спецыялістаў - патрыётаў сваёй краіны, здольных у любых умовах забяспечыць надзейную абарону свяшчэнных рубяжоў радзімы - Дзяржаўнай граніцы", - гаворыцца ў віншаванні.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў ветэранам-пагранічнікам, якія стаялі ля вытокаў стварэння і станаўлення інстытута, усім, хто і сёння перадае свой вопыт і веды будучым афіцэрам.
"Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце эфектыўна і якасна вырашаць задачы па навучанні афіцэрскага корпуса для органаў пагранічнай службы, а таксама беражліва захоўваць традыцыі і памяць аб воінах-абаронцах граніцы, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны першымі сустрэлі ворага, паказаўшы прыклады неверагоднай бясстрашнасці, мужнасці і стойкасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў камандаванню, асабоваму складу, ветэранам Інстытута пагранічнай службы і іх сем'ям моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту.-0-