ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2022, 18:39

Лукашэнка і Сі Цзіньпін дамовіліся аб гістарычным уздыме супрацоўніцтва Беларусі і Кітая на новы ўзровень

Сі Цзіньпін і Аляксандр Лукашэнка
Сі Цзіньпін і Аляксандр Лукашэнка

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін дамовіліся аб гістарычным уздыме супрацоўніцтва на новы ўзровень. Аб гэтым стала вядома ў ходзе сустрэчы лідараў дзвюх краін у Самаркандзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка і Сі Цзіньпін сустрэліся ў СамаркандзеЛукашэнка і Сі Цзіньпін сустрэліся ў Самаркандзе
У верасні 2016 года лідары Беларусі і Кітая ўстанавілі адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

"Паважаны Прэзідэнт Лукашэнка, мой добры сябар, вельмі рады сустрэчы з вамі. Гэта наша першая вочная сустрэча з пачатку пандэміі. Сустрэча старых сяброў заўсёды цёплая. За 30 гадоў дыпламатычных адносін Кітая і Беларусі нашы двухбаковыя адносіны бесперапынна павышаюцца. Сумесна са спадаром Прэзідэнтам дасягнутыя дамоўленасці эфектыўна рэалізуюцца, усебаковае супрацоўніцтва дзвюх краін вызначаецца трываласцю і ўстойлівасцю. Па выніках сустрэчы мы прымаем сумесную дэкларацыю аб устанаўленні адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, ажыццяўляючы гістарычны ўздым нашага супрацоўніцтва на новы ўзровень", - заявіў Сі Цзіньпін.

Ён запэўніў, што гатовы і далей сумесна з беларускім лідарам прыкладаць намаганні для рэалізацыі ўзаемнай палітычнай падтрымкі, актывізацыі ўсяго комплексу кітайска-беларускага супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін. Старшыня КНР таксама падзякаваў за асаблівую ўвагу да кітайска-беларускіх адносін.

Як паведамлялася БЕЛТА, у верасні 2016 года лідары Беларусі і Кітая ўстанавілі адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Потым была дасягнута прынцыповая дамоўленасць аб павышэнні ўзроўню да "жалезнага братэрства, узорнага ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і ўсепагоднага партнёрства".

Лукашэнка запэўніў Сі Цзіньпіна ў надзейнасці беларускай дружбы і прапанаваў яму "памножыць на два" свае словыЛукашэнка запэўніў Сі Цзіньпіна ў надзейнасці беларускай дружбы і прапанаваў яму "памножыць на два" свае словы
"Калі вы хочаце ведаць нашы адносіны да Кітайскай Народнай Рэспублікі і вас асабіста цяпер, памножце тое, што вы сказалі, на два. Вы заўсёды для нас былі не проста моцным, надзейным сябрам, але і сур'ёзнай апорай у гэты няпросты час. Які час, вы не горш за мяне ведаеце", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кітайскаму калегу за тое, што ў няпросты час - пандэмію і нестабільнасць у свеце - бакі знайшлі ў сабе сілы і рашучасць для таго, каб вывесці адносіны на новы ўзровень жалезнага братэрства, узорнага ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і ўсепагоднага партнёрства. "На вельмі прыстойны і дастойны ўзровень. І мы зробім усё для таго, каб вы не пашкадавалі аб гэтым і не памыліліся ў сваім выбары", - запэўніў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Дарагі Старшыня, дзякую вам за тыя добрыя словы, якія вы толькі што сказалі. Калі вы хочаце ведаць нашы адносіны да Кітайскай Народнай Рэспублікі і вас асабіста цяпер, памножце тое, што вы сказалі, на два. Вы заўсёды для нас былі не проста моцным, надзейным сябрам, але і сур'ёзнай апорай у гэты няпросты час. Які час, вы не горш за мяне ведаеце. Яшчэ раз хачу пацвердзіць нашу нацэленасць на паглыбленне адносін. Мы заўсёды падтрымлівалі Кітай ва ўсіх прынцыповых пытаннях", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі