ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2023, 13:06

Лукашэнка і Шайгу абмеркавалі падрыхтоўку і зладжванне саюзнай групоўкі войскаў

У час сустрэчы
У час сустрэчы

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу абмеркаваў пытанні баявой падрыхтоўкі і зладжвання сумеснай саюзнай групоўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе адпаведнай групоўкі ёсць і расійскія ваеннаслужачыя, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. "Я вам удзячны, што пры ўсіх складанасцях вы тут трымаеце некалькі тысяч расійскіх ваеннаслужачых. Мы, наколькі гэта трэба, падключыліся да гэтага працэсу. І рыхтуем разам з вашымі афіцэрамі гэтых хлопцаў, баявое зладжванне праводзім", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Рыхтуем так, як належыць. Таму што расслабляцца нам тут не трэба. Вы бачыце, што палякі, літоўцы тут шавяліцца пачалі ў нашым напрамку. Таму гэта добрая такая падмога і апора для беларускай арміі, якая на заходнім флангу абараняе Саюзную дзяржаву", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі