ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2022, 17:47

Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі процідзеянне выклікам і пагрозам

11 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон у час перагавораў у Душанбэ абмеркавалі процідзеянне выклікам і пагрозам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў на сустрэчы з журналістамі па выніках перагавораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы таксама падрабязна абмеркавалі няпростую сітуацыю, якая складваецца ў свеце і ў рэгіёне, абмяняліся думкамі па пытаннях процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам. У гэтыя неспакойныя дні нашы краіны паслядоўна падтрымліваюць адна адну і на міжнародных пляцоўках. Перакананы, што і далей будзем прытрымлівацца гэтага прынцыпу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь заўсёды гатова аказаць дапамогу Таджыкістану. "Яшчэ раз дзякую майму сябру Прэзідэнту за плённыя, паспяховыя перагаворы, якія, я ўпэўнены, нададуць дадатковы імпульс развіццю нашых двухбаковых адносін. Я толькі што папрасіў членаў нашых дэлегацый, членаў урада (дэлегацыя значная), каб мы адсюль з пустымі рукамі не вярталіся. І каб гэта было выгадна таджыкскаму боку. Менавіта гэта - эканоміка, гандаль - фундамент нашых адносін. Іх трэба развіваць больш эфектыўна. Што датычыцца нас, мы заўсёды былі і застанёмся надзейнымі стратэгічнымі партнёрамі", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі