
6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі ў ходзе перагавораў напярэдадні пасяджэння ВДС прынялі рашэнне па ўсіх пытаннях. Аб гэтым беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля прыбыцця ў Крэмль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася, сустрэча лідараў прадаўжалася больш за 6 гадзін і завяршылася каля 2:15 ужо 6 красавіка. Абмяркоўвалі і пытанні, якія не ўваходзяць у парадак дня пасяджэння ВДС.
Аб выніках праведзеных напярэдадні перагавораў Аляксандр Лукашэнка расказаў і ў пачатку пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета. "Паважаныя сябры, вы ведаеце, што мы з Уладзімірам Уладзіміравічам учора правялі фундаментальныя перагаворы. Мы абмеркавалі пытанні, як кажуць журналісты, закрытага характару. Яны заўсёды існуюць. Больш увагі ўдзялілі пытанням бяспекі, развіцця ваенна-прамысловага комплексу і пытанням абароны Саюзнай дзяржавы", - сказаў ён.
"Гэта былі рэзультатыўныя перагаворы. Па ўсіх пытаннях, а іх было больш за дзясятак, мы дасягнулі згоды. Вядома, мы асабліва не раскрываем тэматыку. Але, думаю, у бліжэйшы час вы гэта ўсё пачуеце і ўбачыце", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Што датычыцца пасяджэння ВДС, то яно ў большай ступені прысвечана пытанням сацыяльна-эканамічнага характару", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-