ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 10:07

Лукашэнка і Пуцін сустрэліся ў Благавешчанску і накіроўваюцца на касмадром "Усходні"

Фота russian.space
Фота russian.space

12 красавіка, Благавешчанск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Благавешчанску і накіроўваюцца на касмадром "Усходні" ў Амурскай вобласці. Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прыбудуць на касмадром на адным верталёце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наведванне касмадрома прымеркавана да Дня касманаўтыкі, які адзначаецца 12 красавіка. Кіраўнікі дзяржаў азнаёмяцца з ходам будаўніцтва стартавага касмічнага комплексу, пагутараць з лётчыкамі-касманаўтамі і супрацоўнікамі касмадрома.

На касмадроме прэзідэнты ў фармаце сам-насам абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці двухбаковых адносін, сумесныя меры па процідзеянні санкцыйнаму націску з боку калектыўнага Захаду, абстаноўку ў рэгіёне і свеце, падзеі ва Украіне.

Напярэдадні старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, які суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў час яго візіту, заявіў журналістам, што Беларусь і Расія прадаўжаюць работу па стварэнні сумеснага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, які павінен стаць адным з найбольш перспектыўных у свеце. Бакі ўжо ўзгаднілі асноўныя пытанні, засталіся нюансы, у тым ліку па фінансаванні праекта. "Мы працуем над новым спадарожнікам. Распрацаваны яго эскізны праект. Цяпер ідзе, будзем так гаварыць, яго камплектацыя. Мы абмяркоўваем пытанні фінансавання, - сказаў кіраўнік НАН. - Мы адпрацавалі шэраг пытанняў, засталіся нюансы. Я думаю, кіраўнікі нашых дзяржаў пры сустрэчы пацвердзяць стварэнне новага спадарожніка, яго фінансаванне і час запуску".

Што датычыцца касмічнай тэматыкі і беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў гэтай сферы, прапрацоўваецца таксама пытанне, каб у бліжэйшы час падрыхтаваць групу прэтэндэнтаў на палёт ад Беларусі. Уладзімір Гусакоў разлічвае, што адабраныя ад Беларусі прэтэндэнты будуць уключаны ў праграму падрыхтоўкі касманаўтаў для палёту на МКС, а сам палёт можа адбыцца ўжо ў 2023 годзе. Гэтыя і іншыя пытанні ўключаны ў парадак дня сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

Як паведамлялася БЕЛТА, на 13 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі запланавана наведванне Прыморскага края і сустрэча ва Уладзівастоку з кіраўніцтвам рэгіёна. Галоўнай тэмай перагавораў стане супрацоўніцтва Беларусі з далёкаўсходнім рэгіёнам Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі