ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2022, 09:02

Лукашэнка і Пуцін правядуць у Сочы перагаворы. Адна з галоўных тэм - імпартазамяшчэнне

Фота з архіва
Фота з архіва

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі. У Сочы 23 мая адбудуцца перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА.

Аб правядзенні поўнафарматнай сустрэчы лідары дамовіліся на палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмяркуюць увесь спектр тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, ход выканання ўрадамі дзвюх краін раней дадзеных даручэнняў.

На сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Глебам Нікіціным 19 мая Аляксандр Лукашэнка расказаў, што мае намер на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным абмеркаваць тэму імпартазамяшчэння, назваўшы гэта пытаннем нумар адзін для эканомік дзвюх краін у цяперашніх умовах.

"Мы вельмі сур'ёзна размаўлялі з Прэзідэнтам Расіі зусім нядаўна. На днях мы сустрэнемся зноў па гэтых напрамках, будзем іх абмяркоўваць. Мы паглядзелі ўжо, якія нам праграмы трэба рэалізаваць, мы палічылі, колькі на гэта спатрэбіцца грашовых сродкаў. Я вам павінен сказаць: у параўнанні з гэтай махінай, якую мы маем у Беларусі і Расіі (размова аб эканоміках дзвюх краін у цэлым. - Заўвага БЕЛТА), - зусім няшмат", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, урадам Беларусі і Расіі ўжо былі дадзены даручэнні па гэтай тэматыцы і прэзідэнты збіраюцца на асабістай сустрэчы абмеркаваць, як гэтыя даручэнні выконваюцца: "Мы дамовіліся з Уладзімірам Уладзіміравічам, што сядзем і паглядзім. Праграма ёсць. Як яна рэалізоўваецца? Яна для нас і для Расіі з'яўляецца найважнейшай".

Акрамя таго, тэмай сустрэчы двух лідараў стане і прамысловая кааперацыя. "Нам трэба дакладна вызначыцца: калі мы, напрыклад, можам вырабляць добрыя камбайны, то нам трэба аб'ядноўвацца з "Растсельмашам" і не канкурыраваць адзін з адным, а канкурыраваць з замежнымі ўзорамі. Не паўтарыць вопыт мінулага", - перакананы беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў аснове эфектыўнага супрацоўніцтва з Расіяй моцныя эканамічныя, кааперацыйныя сувязі: "Калі мы гэтыя кампетэнцыі маем, значыць, трэба рабіць упор на іх і такім чынам эканомікі ўвязваць".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Расія развіваюць супрацоўніцтва як дзве незалежныя дзяржавы і ў пытанні саюзнай інтэграцыі трэба рухацца наперад паэтапна. "Тады мы не будзем крычаць, што нам трэба тэрмінова адзіную валюту ўводзіць, тэрмінова адзіны парламент, як быццам гэта галоўнае, - сказаў ён. - Не, вось трэба абавязкова ўзбаламуціць народ і там і тут, што ўжо вось нехта страчвае незалежнасць, нехта некага паглынае. Пайшлі ўжо такія тэндэнцыі. Як быццам нам няма чым сёння займацца! Ну, супрацоўнічаем жа, дзве незалежныя дзяржавы? Супрацоўнічаем, прычым па ўсіх напрамках, нават усяго не раскажаш публічна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі