ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2022, 20:03

Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Маскве абмеркавалі тры комплексы пытанняў

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палях саміту АДКБ у Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу. Яна доўжылася 40 мінут, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тры комплексы пытанняў.

Першы - сумесная работа беларусаў і расіян па імпартазамяшчэнні.

Другое пытанне - перавалка грузаў Беларусі ў партах Расіі і будаўніцтва беларускага порта пад Санкт-Пецярбургам, у раёне порта Бронка.

Трэці блок - шэраг пытанняў абаронна-прамысловага комплексу. У прыватнасці, сумесная работа ў галіне ракетабудавання і па іншых напрамках.

Прэзідэнты дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядуць асобную сустрэчу па ўсім спектры тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва і выкананні ўрадамі дзвюх краін даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі