Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 18:00

Лукашэнка: гэта наша справа з Пуціным, як выкарыстоўваць ядзерную зброю

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Механізм выкарыстання ядзернай зброі не прапісаны ў праекце новай Ваеннай дактрыны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка журналістам у кулуарах пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанне журналістаў, ці прапісаны механізм прымянення ядзернай зброі ў новай Ваеннай дактрыне, Аляксандр Лукашэнка адказаў адмоўна: "Механізм не прапісаны. Гэта наша справа з Пуціным. Больш таго, не толькі па тактычнай, але і па звычайнай зброі мы раімся, як, калі і дзе прымяняць. Таму там, дзе трэба, прапісана".

"Неяк сказаў, што я зацвердзіў указ, дзе прапісана формула прымянення і ракетнай ядзернай тактычнай зброі, і бомбаў, якія падвешваюцца пад самалёт. Усё гэта прапісана, і зразумела, як дзейнічаць і што рабіць. Але я цяпер аб гэтым менш гавару, таму што гэта, напэўна, не вельмі добра, калі мы гаворым аб ядзернай зброі. Гэта страшная зброя, якую не дай бог давядзецца прымяніць", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі