ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2021, 13:35

Лукашэнка гатовы вакцынавацца ад каранавіруса, але беларускай вакцынай

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы вакцынавацца ад каранавіруса, але беларускай вакцынай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час размовы з работнікамі Мінскай абласной клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вакцынаваўся прэпаратам "Спадарожнік V", Джо Байдэн - вакцынай Pfizer.

"А мне чым? Дамовіліся з Дзмітрыем Леанідавічам Піневічам (міністр аховы здароўя. - Заўвага БЕЛТА): як толькі беларуская вакцына на стале, мы адразу з ім і ўлева, і ўправа, і ў нагу - куды хочаце ўколемся. Таму давайце вакцыну - я гатовы, але нашу, сваю беларускую вакцыну. Гэта шчыра", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: вакцынаваных хворых сярод цяжкіх кавід-пацыентаў у бальніцах усяго долі працэнта. "Нам абсалютна з практыкі зразумела, што прышчэпленыя людзі менш хварэюць, а калі і хварэюць, то катастрофы такой няма. Гэта факт, пацверджаны клінічна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі