ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 18 жніўня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2022, 12:48

Лукашэнка: галоўная прылада працы беларусаў - гэта іх мазгі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная прылада працы беларусаў - гэта іх мазгі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з піянерскім актывам з нагоды святкавання 100-годдзя піянерскага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спецыялісты нам патрэбны ўсе. Але ў нас няма столькі прыродных выкапняў, за кошт якіх можна жыць: нафта, газ, золата, металы і іншае. Мы гэта ўсё купляем. А жыць за што - за кошт розуму людзей. Таму наша галава, нашы мазгі - гэта галоўная прылада працы, калі можна так сказаць, у Беларусі. Таму ўсе прафесіі добрыя. Але важны прафесіі, якія даюць развіццё нацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што менавіта таму ў свой час у краіне актыўна заняліся развіццём ІТ-індустрыі, беларускія спецыялісты асвойваюць касмічныя і біятэхналогіі. "Самыя перадавыя напрамкі, дзе без навукі не абысціся, - гэтыя прафесіі больш запатрабаваныя. Таму што гэта дапаможа нам быць у авангардзе, наперадзе, а не плесціся ў хвасце. Калі мы адстанем, нас гэтыя нафтавыя, газавыя і залатарудныя гіганты проста загубяць. Нас нават відаць не будзе. Таму мы павінны бегчы наперадзе, каб яны нас не прыдушылі, не прыціснулі. І вось гэтыя прафесіі, самыя перадавыя, будуць запатрабаваны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі