ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 14 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 13:30

Лукашэнка: галоўнай зброяй Беларусі ў інфармацыйнай вайне будзе праўда

Фота з архіва
Фота з архіва

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнай зброяй Беларусі ў інфармацыйнай вайне будзе праўда. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дрэнна працуем (на інфармацыйным полі. - Заўвага БЕЛТА). Таму нядаўна ў Мінабароны быў і нядаўна праводзіў нараду наконт інфармацыйных, псіхалагічных і іншых аперацый і гэтак далей. Пакуль мы недацягваем, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Усе вы будзеце займацца сумленна гэтым. Маё патрабаванне было адно - гэта не павінны быць фэйкі".

Прэзідэнт згадзіўся, што людзей больш чапляюць яркія карцінкі і гучныя здарэнні, якія ў далейшым аказваюцца фэйкамі. У Беларусі, падкрэсліў ён, гэтым займацца не будуць. "Мы цяпер фарміруем гэты "спецназ". Але без вас нічога не зробім, - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да журналістаў. - Сіла ў праўдзе. Усё роўна праўда перамагае".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі