
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускай дзяржаве важна не дапусціць дэстабілізацыі, а ўсё астатняе дадасца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тое, што мы, сціснуўшы зубы, гэтыя два гады пасля выбараў цярпелі, стараліся ўладкаваць сваё жыццё так, як мы хочам, гэта паварочваецца сёння цярпімым жыццём. Я не скажу, што ўсё цудоўна, усё добра. Але цярпіма. Дай бог, каб і далей так было. Галоўнае нам не перавярнуць, не дэстабілізаваць краіну. А ўсё астатняе - і паліклінікі, і бальніцы, і стадыёны, і іншае - мы пабудуем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт запэўніў, што ў Беларусі будзе рабіцца ўсё для развіцця дзіцячай аховы здароўя. І ў параўнанні са многімі іншымі краінамі ў Беларусі ўжо дасягнулі сур'ёзных поспехаў. Вялікая падтрымка аказваецца шматдзетным сем'ям. "І мы ніводную праграму не скарацілі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-