ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 21:01

Лукашэнка - французскім палітыкам: "Вы топчацеся на задніх лапках перад Прэзідэнтам ЗША"

Фота Unsplash
Фота Unsplash

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскія палітыкі прымаюць рашэнні з аглядкай на ЗША. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе вы скачаце пад амерыканскую дудку", - сказаў беларускі лідар і ў якасці красамоўнага прыкладу прывёў сітуацыю вакол пастаўкі атамных падлодак для Аўстраліі. "Вы заключылі з Аўстраліяй дагавор на вытворчасць і пастаўку падводных субмарын, атамных лодак на $50 млрд. Прыйшоў дзядзька Сэм, сказаў Аўстраліі: "Мы вам паставім гэтыя падводныя лодкі на $50 млрд, а вы нам заплаціце". Ім гавораць: "А Францыя?" - "Пляваць!" І што? Што зрабіў Эмануэль Макрон і ядзерная французская дзяржава? Што вы зрабілі? - задаў шэраг рытарычных пытанняў Аляксандр Лукашэнка. - Вы топчацеся на задніх лапках да гэтага часу перад Прэзідэнтам ЗША, не ведаеце, куды яго лізнуць. Што ж гэта за суверэнітэт і незалежнасць? Растлумачце мне. Пяцьдзясят мільярдаў долараў кантракт быў! Вы нават у суд не звярнуліся. Што ж вы за дэмакратыя? Вы не абаранілі ні краіну, ні свой народ. А вы мяне ў нечым папракаеце - Расія нам нешта прадае, пастаўляе..."

"Дай бог, каб у Прэзідэнта Францыі былі такія адносіны з усімі дзяржавамі, як у мяне з Расіяй, на гэтых прынцыпах, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Ніколі мне Прэзідэнт Пуцін або расійскія ўлады не наступілі на хвост і не сказалі: рабі так. У нас сапраўды надзейныя чалавечыя, братэрскія, добрыя адносіны".

Бывалі, паводле слоў Прэзідэнта, ва ўзаемаадносінах з Расіяй складанасці па тэматыцы паставак энергарэсурсаў, і тады Беларусь шукала альтэрнатыўныя крыніцы. "Вы не думайце, што я тут проста лялька нейкая, якой маніпулююць з раніцы да вечара. Нічога падобнага! Гэта не ў маім характары, і ў гэтым няма ніякай неабходнасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі