ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2023, 18:28

Лукашэнка: еўразійства і цяперашні ЕАЭС пачыналіся на кухні ў Пуціна

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

24 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Еўразійства і цяперашні ЕАЭС пачыналіся на кухні ў Прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на II Еўразійскім эканамічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад выступленнем кіраўніка беларускай дзяржавы мадэратар пленарнага пасяджэння Аляксандр Шохін адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца патрыярхам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы ў няменшай ступені, чым першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Прэзідэнт Беларусі стаяў ля вытокаў многіх інтэграцыйных працэсаў, выступаў за захаванне эканамічных сувязей паміж краінамі.

"Калі ўжо гаварыць шчыра, я, як чалавек бывалы, прысутнічаў ля вытокаў многіх працэсаў. Павінен вам падказаць, што наша еўразійства, ЕАЭС цяперашні пачынаўся на кухні ў Прэзідэнта Пуціна. Гэта сапраўды было так. Ён тут прысутнічае, пацвердзіць. І тады задума была добрая. Я помню, калі ён запрасіў нас дадому. Асаблівасць гэтага моманту была ў тым, што з намі тады была Украіна - Леанід Данілавіч Кучма (экс-прэзідэнт Украіны. - Заўвага БЕЛТА)", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

"Хоць я свайму калегу гаварыў, што з гэтага наўрад ці што атрымаецца з-за той сітуацыі, якая ўжо тады пачала складвацца ў нас на постсавецкай прасторы і тут, у нашым рэгіёне. Але тым не менш аж 28, па-мойму, дакументаў мы распрацавалі разам з Украінай. Але потым Украіна ад гэтага працэсу, як я і меркаваў, адышла", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт бачыць заслугу Нурсултана Назарбаева ў тым, што як бы бакі ні спрабавалі часам, асабліва Расія ў той час, надаць саюзу нейкі палітычны характар або нават крыху ваенна-палітычны, ён заўсёды трымаў калег у рамках эканамічнага саюза. "Ну а паколькі рашэнні прымаліся заўсёды кансэнсусам, мы прыйшлі да таго, што маем на сённяшні дзень", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі