ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 11:41

Лукашэнка: эфектыўная работа з насельніцтвам - гэта індыкатар прафпрыдатнасці ўлады на месцах

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Эфектыўная работа з насельніцтвам - індыкатар прафпрыдатнасці ўлады на месцах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што эфектыўная работа з насельніцтвам - гэта індыкатар прафпрыдатнасці кіраўніцтва і вобласці, і раёна, і асобна ўзятага прадпрыемства. А скаргі - гэта паказчык нашых недапрацовак. У ідэале іх наогул быць не павінна. Вядома, такі вынік - са сферы фантастыкі, але нам трэба да яго імкнуцца. Гэта што датычыцца работы са зваротамі грамадзян", - сказаў Прэзідэнт.

Не менш значным напрамкам у дзейнасці дзяржслужачых Аляксандр Лукашэнка назваў і інфармацыйна-камунікацыйную работу. "Мы разумеем, наколькі сёння важна максімальна і разумна выкарыстоўваць магчымасці ў тым ліку і лічбавых рэсурсаў, выбудоўваць узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі. Бачым, як імгненна разлятаецца інфармацыя, часам самыя відавочныя фэйкі, што стварае аснову для сацыяльных узрываў. Бачым, як важна своечасова рэагаваць на ўкіды, растлумачваць прынятыя рашэнні людзям, а таксама ўключаць іх у працэс кіравання, адэкватна рэагаваць на стваральныя ініцыятывы, якія ідуць ад народа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, усё гэта не новыя пытанні, ім заўсёды ўдзялялася асаблівая ўвага. "Але часам, можа, нейкія моманты недаацэньвалі. У прынцыпе, усе рашэнні, якія былі прыняты ў першыя гады гісторыі суверэннай Беларусі, абсалютна актуальныя і ў сённяшні дзень. Змяніліся толькі мы. Грамадства выйшла на новы ўзровень і інтэлектуальнага, і тэхналагічнага развіцця. Тое, што было наватарствам чвэрць стагоддзя таму, сёння ўжо штодзённасць, класіка", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што настаў час прааналізаваць праведзеную работу, магчыма, адкарэкціраваць пэўныя падыходы. "Калі ёсць метады, якія, на ваш погляд, устарэлі, то нішто не перашкаджае нам адмовіцца ад гэтых метадаў. Калі вы гатовы прапанаваць больш прагрэсіўныя механізмы ўзаемадзеяння вертыкалі ўлады і насельніцтва, давайце гэта абмяркуем і адразу ж прымем рашэнні", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі