ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 мая 2022, 11:52

Лукашэнка: дзяржаўныя герб і сцяг увасабляюць суверэнітэт і нацыянальнае адзінства Беларусі

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўныя герб і сцяг увасабляюць суверэнітэт і нацыянальнае адзінства Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час урачыстага рытуалу ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фармат гэтага мерапрыемства не прадугледжвае адступлення ад афіцыёзу. Але тым не менш я дазволю сабе і некалькі неафіцыйных сказаў. Чаму сёння на ўзроўні Прэзідэнта мы праводзім гэта знакавае мерапрыемства? Адказ просты: мы перажылі з вамі 2020 год. Мы ўбачылі розныя колеры, розныя сцягі ў гэты перыяд. З аднаго боку - дрэнна, з іншага - добра, што мы ўбачылі гэтыя сцягі і, галоўнае, тых, хто быў за гэтымі сцягамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы цырымонію.

Ён таксама нагадаў пра рэферэндум, у час якога былі прыняты папраўкі ў Канстытуцыю. "Герб, сцяг - неад'емная частка гэтай Канстытуцыі. Таму сёння знакавы дзень, асаблівы, які дае старт новаму дыханню, добрай традыцыі, народжанай у нетрах нашай новай гісторыі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Сімвалы, якія ўвасабляюць наш суверэнітэт і нацыянальнае адзінства, перад намі".

Прэзідэнт адзначыў, што зараджэнне гэтых сімвалаў адбылося ў нетрах народнай культуры ў эпоху глабальных узрушэнняў і ломкі сусветнага парадку. З гэтымі сімваламі нарадзіліся і выраслі пакаленні людзей, звязаных гістарычнай памяццю, якая і сёння, у самыя вострыя перыяды, дапамагае прадаўжаць выбраны народам шлях, пераадольваючы выклікі і перашкоды, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Так было ў 1990-я, калі беларусы не прынялі спробы падагнаць свой уклад жыцця пад заходнееўрапейскі стандарт, захавалі вернасць традыцыям, збераглі нацыянальнае багацце: айчынныя прадпрыемствы, зямлю, а таксама права на сацыяльную справядлівасць, - растлумачыў ён. - Так было ў 2020-м, калі мы не далі гісторыі паўтарыцца, абараніўшы свой выбар, свае каштоўнасці, свае сцяг і гімн".

-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі