ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 мая 2022, 09:22

Лукашэнка: дзяржаўныя герб і сцяг Беларусі - сімвалы нашай гістарычнай памяці

Фота з архіва
Фота з архіва

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь - гэта сімвалы нашай гістарычнай памяці, якая звязвае ў адно цэлае гераічнае мінулае, сучаснае жыццё краіны і яе будучыню, - адзначыў Прэзідэнт. - Да незалежнасці беларусы ішлі праз буры рэвалюцыі, Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У драматычны, але лёсавызначальны перыяд у Канстытуцыі 1919 года быў замацаваны жыццесцвярджальны правобраз сучаснага герба Беларусі - узыходзячае сонца, якое абрамляе вянок з каласоў. Каштоўнасць міру і магчымасць свабодна жыць і працаваць на роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны народ адстаяў пад Сцягам Перамогі. Яго часцінку захоўвае ў сабе Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Аб'ядноўваючыся пад гэтымі сімваламі, зберагаючы гераічную гісторыю краіны і шануючы сваіх продкаў, сёння мы разам абараняем суверэннае права развівацца ў рэчышчы спрадвечных традыцый і нацыянальных інтарэсаў".

Прэзідэнт пажадаў міру, дабрабыту і новых творчых здзяйсненняў на карысць Радзімы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга

Паважаныя суайчыннікі!

Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь - гэта сімвалы нашай гістарычнай памяці, якая звязвае ў адно цэлае гераічнае мінулае, сучаснае жыццё краіны і яе будучыню.

Да незалежнасці беларусы ішлі праз буры рэвалюцыі, Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У драматычны, але лёсавызначальны перыяд у Канстытуцыі 1919 года быў замацаваны жыццесцвярджальны правобраз сучаснага герба Беларусі - узыходзячае сонца, якое абрамляе вянок з каласоў. Каштоўнасць міру і магчымасць свабодна жыць і працаваць на роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны народ адстаяў пад Сцягам Перамогі. Яго часцінку захоўвае ў сабе Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Аб'ядноўваючыся пад гэтымі сімваламі, зберагаючы гераічную гісторыю краіны і шануючы сваіх продкаў, сёння мы разам абараняем суверэннае права развівацца ў рэчышчы спрадвечных традыцый і нацыянальных інтарэсаў.

Віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Міру вам, дабрабыту і новых творчых здзяйсненняў на карысць Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі