ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2022, 09:05

Лукашэнка: Дзень Перамогі стаў сімвалам адвагі і стойкасці, доблесці і ахвярнасці мільёнаў савецкіх людзей

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта вялікае свята, якое стала сімвалам адвагі і стойкасці, доблесці і ахвярнасці мільёнаў савецкіх людзей, якія ў чэрвені 1941-га мужна прынялі ўдар варварскай, антычалавечнай ідэалогіі нацызму і перамаглі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Беларусь памятае сваіх герояў - тых, хто самааддана ваяваў на франтах, рызыкуючы жыццём, змагаўся з ворагам у акупацыі, здзяйсняў штодзённы працоўны подзвіг у тыле, набліжаючы пераможны май 1945 года. Мы памятаем усіх бязвінных ахвяр цынічных эксперыментаў і жахлівай жорсткасці гітлераўскіх катаў. І не стомімся нагадваць народам Еўропы аб тым, хто паставіў кропку ў самай кровапралітнай вайне за ўсю гісторыю чалавецтва".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Гэты вясновы дзень, 9 мая, скрозь дзесяцігоддзі мірнага жыцця ўсё гэтак жа адгукаецца ў сэрцах беларусаў болем, гонарам і бязмежнай удзячнасцю пераможцам. Вечная слава сапраўдным героям! Нізкі паклон нашым дарагім ветэранам".

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабра, любові і шчасця і каб у кожным беларускім доме заўсёды былі мір, дабрабыт і згода.

"Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Паважаныя суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Перамогі. Гэта вялікае свята, якое стала сімвалам адвагі і стойкасці, доблесці і ахвярнасці мільёнаў савецкіх людзей, якія ў чэрвені 1941-га мужна прынялі ўдар варварскай, антычалавечнай ідэалогіі нацызму і перамаглі.

Беларусь памятае сваіх герояў - тых, хто самааддана ваяваў на франтах, рызыкуючы жыццём, змагаўся з ворагам у акупацыі, здзяйсняў штодзённы працоўны подзвіг у тыле, набліжаючы пераможны май 1945 года.

Мы памятаем усіх бязвінных ахвяр цынічных эксперыментаў і жахлівай жорсткасці гітлераўскіх катаў. І не стомімся нагадваць народам Еўропы аб тым, хто паставіў кропку ў самай кровапралітнай вайне за ўсю гісторыю чалавецтва.

Гэты вясновы дзень, 9 мая, скрозь дзесяцігоддзі мірнага жыцця ўсё гэтак жа адгукаецца ў сэрцах беларусаў болем, гонарам і бязмежнай удзячнасцю пераможцам.

Вечная слава сапраўдным героям!

Нізкі паклон нашым дарагім ветэранам.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра, любові і шчасця. Няхай у кожным беларускім доме заўсёды будуць мір, дабрабыт і згода.

Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі