ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2022, 18:35

Лукашэнка: Дзень народнага адзінства стаў адказам на новыя спробы Захаду падзяліць беларускі народ

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вяртанне страчанай традыцыі святкаваць вызваленне заходніх беларускіх зямель - гэта адказ на новыя спробы Захаду падзяліць беларускі народ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня, у гістарычнай памяці беларусаў стаіць побач з дзяржаўнымі святамі Вялікай Перамогі і Днём Незалежнасці. У далёкім 1939 годзе гэты дзень, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прадвызначыў будучыя гераічныя здзяйсненні адзінага беларускага народа.

"Страчаную традыцыю святкаваць вызваленне заходніх беларускіх зямель мы вярнулі ў сваё жыццё не толькі як даніну памяці гэтай эпахальнай падзеі. Без гэтай падзеі цяжка было казаць пра перамогу, я ўжо не кажу пра незалежнасць. Гэта адказ на новыя спробы Захаду падзяліць беларускі народ па-жывому і разарваць на шматкі краіну. Гэта наказ будучым пакаленням беларусаў памятаць гістарычныя ўрокі", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: нельга паўплываць на той факт, што Беларусь знаходзіцца на перакрыжаванні геапалітычных інтарэсаў вядучых дзяржаў свету. "У нашых сілах сёння зрабіць высновы з падзей мінулага, каб устаяць і захаваць сябе як суверэнную дзяржаву", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі