Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 студзеня 2023, 19:36

Лукашэнка: дзейнасць СНД набывае асаблівае значэнне для рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзейнасць Садружнасці Незалежных Дзяржаў набывае асаблівае значэнне для кансалідацыі намаганняў у імя ўмацавання рэгіянальнай бяспекі. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні ў адказ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Паважаны Садыр Нургажоевіч, дзякую Вам за пасланне і цёплыя віншаванні ў сувязі з 30-годдзем з дня падпісання Статута Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Цалкам падзяляю Ваш пункт гледжання, што Садружнасць адбылася як прадстаўнічае інтэграцыйнае аб'яднанне на постсавецкай прасторы, якое адыгрывае значную ролю ў развіцці дыялогу паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі на аснове іх гістарычнай агульнасці. У цяперашні няпросты час дзейнасць аб'яднання набывае асаблівае значэнне для кансалідацыі намаганняў у імя ўмацавання рэгіянальнай бяспекі, міру і эканамічнай стабільнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што ў год старшынства Кыргызстана сумесная работа стане важкім укладам у далейшае ўмацаванне СНД, павышэнне дабрабыту ўсіх народаў Садружнасці.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя, шчасця і поспехаў у стваральнай працы, а ўсім жыхарам Кыргызстана - працвітання і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі