ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2022, 18:09

Лукашэнка: дружба Беларусі і Расіі не пагражае ні Польшчы і Літве, ні Германіі з Францыяй

Фота з архіва
Фота з архіва

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дружба Беларусі і Расіі не пагражае ні Польшчы і Літве, ні Германіі з Францыяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з выпадку 77-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы тады гуляліся з намі. Дагуляліся да таго, што давялі да фашызму. І цяпер прадаўжаеце сваю бязглуздую, неразумную палітыку. Спыніцеся. І адмоўцеся ад яе, пакуль не позна. Прызнайце ўжо нарэшце наша права самім вызначаць, як дружыць з нашай Расіяй, з нашай Украінай, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да заходніх палітыкаў. - Дружыць не супраць вас. Ад такой дружбы не будзе бяды ні Польшчы, ні Літве, ні Латвіі, ні Германіі з Францыяй. Усім будзе толькі добра ад гэтай дружбы. Гэта датычыцца паставак сыравіны, энерганосьбітаў, транзіту тавараў - іншых шляхоў, больш кароткіх і надзейных, няма, таму што мы суседзі. Таму задумайцеся".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі