
23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Дэмакратыя на Захадзе - гэта да пары да часу, а такой дыктатуры, як у Германіі, не было нідзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Захад - ён розны. Нешта ёсць на Захадзе, што мы абавязкова павінны ўзяць. Вось немцы нас папракаюць у тым, што "дыктатура" і іншае. Такой дыктатуры, у сэнсе парадку, няма нідзе, як у немцаў. Я памятаю, сорасаўцы задавалі пытанне: "Вы, спадар Прэзідэнт, прыйшлі да ўлады малады, а што вы ў каго хацелі б пераняць?" Я сказаў: у немцаў і ў шведаў. Наколькі я ўяўляў тады: шведская сацыяльная сістэма, клопат пра пажылых і іншае. А ў немцаў парадак, жалезны парадак. Там дыктатура яшчэ якая! Гэта цяпер гэтыя шольцы і іншыя - якія гэта кіраўнікі? Ні тое ні сёе, ніякай палітыкі, ніякага нават парадку дня. Жах, што адбываецца ў Германіі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым Прэзідэнт звярнуў увагу, што Захад далёка не такі ідэальны, якім яго ўяўляюць. "Мы думалі, што там дэмакратыя, англійскае права і суды. Ніякага там права няма. Хто заплаціць, таму і вырашаць. Гэта права да пары да часу. Арыштуюць твае актывы, як у Расіі, і забудуць, што такое права і прыватная ўласнасць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.-0-