ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 18 студзеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2021, 13:18

Лукашэнка даручыў забяспечыць кантроль за перамяшчэннем войскаў НАТА і Польшчы

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць кантроль за перамяшчэннем войскаў НАТА і Польшчы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта робіцца. Але тым не менш трэба Міністэрству абароны, КДБ, пагранвойскам забяспечыць кантроль за перамяшчэннем войскаў НАТА і Польшчы. Вы бачыце, што 15 тыс. ужо ваеннаслужачых, танкі, бранятэхніка, верталёты паляцелі з самалётамі. Яны падцягнулі да нашай граніцы, прытым нахабна, не папярэдзіўшы нікога. Хоць па дагаворах яны абавязаны гэта рабіць", - заявіў беларускі лідар.

"Вы павінны іх бачыць, і ў вас павінны быць планы процідзеяння, не дай бог што. Мы не разгортваем (я такіх указанняў не даваў) сваю групоўку Узброеных Сіл. Але бачыць мы павінны. І прадбачыць усё. Каб нам не ўчынілі там на граніцы вайнушку, а мы будзем да гэтага не гатовы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі