
15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці даручыў выпрацаваць рашэнне аб будучым сельскіх бібліятэк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы пра сферу культуры, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якія зарплаты ў работнікаў галіны. Як далажылі Прэзідэнту, самыя нізкія ў бібліятэках, школах мастацтваў.
"Трэба заняцца гэтай праблемай. У нас, напэўна, і ў вёсцы як былі бібліятэкі, так і засталіся. Тое ж самае і ў раённых цэнтрах: трэба паглядзець", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
На думку Прэзідэнта, гэта пытанне трэба падрабязна прапрацаваць і прыняць комплекснае рашэнне для ўсёй краіны. Асобна ўтрымліваць вялікія бібліятэкі ў сельскай мясцовасці немэтазгодна, лічыць Аляксандр Лукашэнка. "Трэба даць выразныя арыенціры, што тут рабіць, - сказаў ён. - Гэтым пытаннем трэба займацца сур'ёзна. Я разумею, што тут і ўрад павінен даць арыенцір. А можа, нават і прыняць нейкае рашэнне, выпрацаваць сістэму".
"Трэба прадметна займацца канкрэтнымі пытаннямі, і яшчэ раз падкрэсліваю: трэба цаніць людзей разумных, адукаваных (работнікаў бібліятэк. - Заўвага БЕЛТА). Іх на вуліцу не выкінеш, і яны нам патрэбны. Іх трэба працаўладкаваць, задзейнічаць, каб яны карысць прыносілі", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-