ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2022, 14:12

Лукашэнка даручыў прадумаць меры, каб зменшыць кошт лесу для будаўніцтва дамоў

18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прадумаць меры, каб патанніць лес для будаўніцтва дамоў. Адпаведнае даручэнне ён даў у час наведвання вытворчага кааператыва імя В.І.Крамко ў Гродзенскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як на тэрыторыі гаспадаркі вырашаецца жыллёвае пытанне. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на будаўніцтва арэнднага жылля. Апошнім часам адзначаецца рост цэн на піламатэрыялы, у той час як у Беларусі дастаткова такога рэсурсу. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў прадумаць меры, каб зменшыць кошт гэтай сыравіны, у прыватнасці для будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў Гродзенскай вобласці і не толькі месцамі ёсць пэўныя праблемы па жыллі, якое патрэбна ў вёсцы, для работнікаў прадпрыемстваў. "Цяпер жыллё - дарагоўля страшэнная. Больш за ўсё падаражэў лес. І я так лячу над краінай - вакол лес, - адзначыў беларускі лідар. - Лесу мора. Часам мы не паспяваем яго перапрацаваць. А калі перапрацавалі, распілавалі на дошку (бервяно я забараніў вывозіць) і вывезлі за мяжу. А нашы людзі шалёныя грошы павінны плаціць за тое, каб дом пабудаваць - драўляны дом".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, неабходна прадумаць ва ўрадзе механізм, каб для жылля работнікаў такіх прадпрыемстваў выдзяляць лес па больш нізкім кошце. Такім чынам будзе вырашацца ў тым ліку і кадравае пытанне, людзі будуць дадаткова зацікаўлены. "У нас ёсць дрэва. Чаму вяскоўцам не прадаць танней гэты лес. І гэты дом будзе ў 10 разоў таннейшы. А далей ужо і чалавек будзе варушыцца, і кіраўнік. Але гэтыя дамы, калі мы льгатуем такім чынам, павінны быць арэнднымі. Яны ў яго (прадпрыемства. - Заўвага БЕЛТА) ва ўласнасці павінны быць. Таму што чалавек пабудуе бясплатна - і пайшоў. А можа, ільгатаваць і людзей, якія і не працуюць у сельскай гаспадарцы, але тут жывуць. Але ўжо не так, як тых сялян, - прапанаваў адзін з варыянтаў кіраўнік дзяржавы. - Інакш кажучы, трэба паглядзець, як патанніць лес для будаўніцтва жылых дамоў. Але пачынаць трэба з вёскі. І ўсё павінна быць празрыста. Агулам нельга нічога рабіць".

Кіраўнік дзяржавы таксама не выключыў, што праз пэўны час работы ў арганізацыі можна прадаставіць людзям права выкупу такіх дамоў, але ў першую чаргу трэба зменшыць кошт гэтага будаўніцтва. "Нам трэба патанніць гэта жыллё. Гэта непарадак, што мы маем лес, а людзі або плацяць шалёныя грошы... А калі высокая цана, усе хочуць, а пабудаваць не могуць. За зіму нам трэба прадумаць гэта пытанне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі