ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2022, 14:46

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прэзідэнцкае мерапрыемства па пытаннях абароны дзяржавы

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прэзідэнцкае мерапрыемства па пытаннях абароны дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вам трэба сабрацца з сілавікамі, агаварыць усе напрамкі. Гэта будзе ў бліжэйшы час. Я ўчора слухаў справаздачу міністра абароны і даручыў яму падрыхтаваць мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта па ўсім гэтым комплексе пытанняў, і перш за ўсё па пытаннях абароны нашай дзяржавы", - сказаў беларускі лідар.

"Праз тыдзень, калі я вярнуся з камандзіроўкі, каб мы гатовы былі правесці гэта мерапрыемства на базе Міністэрства абароны", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі