Сцяг Нядзеля, 14 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2023, 12:23

Лукашэнка даручыў да 1 мая ўнесці прапановы па разняволенні рэгіёнаў і прадпрыемстваў

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 мая прапрацаваць і ўнесці яму прапановы па разняволенні рэгіёнаў і прадпрыемстваў пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на хуткасці прыняцця эканамічных рашэнняў, якія маюць важнае значэнне для любой галіны эканомікі. "Як паказаў маніторынг па рэгіёнах, прадпрыемствам жыццёва неабходна магчымасць самім прымаць рашэнні. Зарэгламентаваныя ўмовы, у якіх яны сёння працуюць, тармозяць увесь працэс. А мы, калі хочам развівацца і далей, павінны працаваць ва ўмовах эканамічнай мабілізацыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Таму максімальна спрасціце ўсе працэдуры - ад закупак да выдачы сертыфікатаў гатовай прадукцыі".

Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта прапрацаваць і да 1 мая ўнесці прапановы па разняволенні рэгіёнаў і прадпрыемстваў. "Няхай губернатары (максімум - губернатары) прымаюць усе рашэнні, не трэба цягнуць іх (гэтыя рашэнні. - Заўвага БЕЛТА) наверх, на Прэзідэнта", - сказаў ён.

Пры гэтым асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на неабходнасць зніжаць долю стратных прадпрыемстваў у дзяржсектары. "Ёсць прыбытак - значыць, прадпрыемства працуе нармальна. Таму рэнтабельнасць і рост прыбытку павінны стаць галоўнымі крытэрыямі для ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўніка любога ўзроўню", - зрабіў акцэнт Прэзідэнт.

"Асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць дысцыпліне разлікаў. Я ўжо не раз падкрэсліваў: не будзе парадку з даўгамі - не будзе нармальнага функцыянавання эканомікі. А воз і цяпер там. Прычым самыя вялікія праблемы - якраз у аграрнага сектара, якому дзяржава аказвае каласальную падтрымку", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі