ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 мая 2022, 07:00

Лукашэнка: чалавек-працаўнік з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю і апорай дзяржавы

Фота з архіва
Фота з архіва

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"На беларускай зямлі ва ўсе часы вялікай пашанай і павагай карыстаўся чалавек-працаўнік. Ён і сёння з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю і апорай нашай дзяржавы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Першамай - цудоўная традыцыя, заслужаная даніна ўдзячнасці сапраўдным прафесіяналам, працоўным калектывам і ветэранам, усім, хто ўмее сумленна працаваць, ад чыіх намаганняў, ведаў, вопыту і высокіх вынікаў залежыць працвітанне Беларусі і дабрабыт яе народа.

"Дзякую кожнаму, хто сваёй штодзённай працай стварае нашу агульную будучыню, якія б задачы і выклікі ні ставіў перад намі час. У гэты святочны вясенні дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са Святам працы

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са Святам працы.

На беларускай зямлі ва ўсе часы вялікай пашанай і павагай карыстаўся чалавек-працаўнік. Ён і сёння з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю і апорай нашай дзяржавы.

Першамай - цудоўная традыцыя, заслужаная даніна ўдзячнасці сапраўдным прафесіяналам, працоўным калектывам і ветэранам, усім, хто ўмее сумленна працаваць, ад чыіх намаганняў, ведаў, вопыту і высокіх вынікаў залежыць працвітанне Беларусі і дабрабыт яе народа.

Дзякую кожнаму, хто сваёй штодзённай працай стварае нашу агульную будучыню, якія б задачы і выклікі ні ставіў перад намі час.

У гэты святочны вясенні дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі