ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2023, 14:32

Лукашэнка: будзе вам мір, не хвалюйцеся

28 красавіка, Веткаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля завяршэння нарады з актывам Гомельскай вобласці, якая прайшла ў выканкаме Веткаўскага раёна, паразмаўляў з мясцовымі жыхарамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны дабавіць у гэтым годзе, каб у Гомельскай вобласці ў цэлым людзі жылі лепш. Ёсць куды імкнуцца, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ну, а вам дзякуй за цярпенне. Вы проста малайцы. Я вось адчуваю, наколькі беларусы, асабліва тут на поўдні - Гомельшчына, Брэстчына, паколькі гэта прыфрантавыя вобласці, - наколькі людзі пачалі ўжо цаніць жыццё. Дайце толькі мір! Будзе вам мір, не хвалюйцеся. Галоўнае, каб вы спакойна працавалі, гадавалі сваіх дзяцей. Вы не хвалюйцеся".

"Усякае можа быць. Але я больш за вас разумею, каб мы не ўцягнуліся ў гэту шырокамаштабную бойню. Вопыт яе мы выкарыстоўваем, вывучаем. Глядзім, каб наша армія была больш моцнай. Таму вы не хвалюйцеся. Я больш, чым вы, не хачу ваяваць. У мяне таксама ёсць дзеці. І вы ўсе мае дзеці. Я не хачу, каб мне давялося вас пасылаць некуды на фронт, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму супакойцеся, працуйце спакойна. Ніхто на нас нападаць не збіраецца. У тым ліку ўкраінцы. Ды і заходнікі, з якімі я сустракаюся, яны мне кажуць: "Аляксандр Рыгоравіч, спадар Прэзідэнт, да вас ні ўкраінцы, ні палякі не збіраюцца". Можа, і не збіраюцца. Але нам трэба быць гатовымі да ўсяго. Таму гадуйце дзяцей. Пажадана як мага больш".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі