
Фота з архіва
19 жніўня, Пружанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі гаспадаркі "Жураўлінае" і жыхарамі Пружанскага раёна адзначыў поспехі Брэсцкай вобласці ў сёлетняй уборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы, вядома, малайцы. Павінен вам сказаць без ліслівасці: малайцы. І наогул у гэтым годзе (я ўжо другі раз аб гэтым гавару) Брэсцкая вобласць - малайцы. Проста малайцы. Арганізаваліся, хутка ўбралі. У вас ужо амаль няма чаго ўбіраць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-