
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бяда прыходзіць туды, дзе ёй людзі самі адчыняюць дзверы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пакуль народ адцягвае сваю ўвагу на барацьбу з самім сабой, адракаючыся ад мінулага, традыцый, захапляючыся нацыянальным пытаннем і рознымі лібералістычнымі праектамі, землі, рэсурсы, нацыянальныя каштоўнасці пераходзяць ва ўласнасць замежных карпарацый і фінансавых інстытутаў. А для кіравання імі на месцах падбіраюцца людзі тыпу нашых збеглых. Тэрыторыя краіны ператвараецца ў поле для эксперыментаў: ваенных, біялагічных, палітычных, ідэалагічных", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Вынік: новае "асвечанае" грамадства аказваецца на мяжы галечы, а краіны - на мяжы разграблення. "Іншымі словамі, бяда прыходзіць туды, дзе ёй людзі самі адчыняюць дзверы. Самы паказальны і вельмі драматычны прыклад зусім побач - каля нашай паўднёвай граніцы, дзе бойня не спыніцца, пакуль заакіянскі гаспадар не дасць адмашку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-