ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2021, 09:12

Лукашэнка: БелМАПА захавала і прымножыла лепшыя традыцыі айчыннай аховы здароўя

Фота з архіва
Фота з архіва

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі з 90-годдзем з дня заснавання гэтай установы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З'яўляючыся дастойнай пераемніцай Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, акадэмія захавала і прымножыла лепшыя традыцыі айчыннай аховы здароўя, падрыхтаваўшы тысячы выдатных дактароў, педагогаў і вучоных", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што калектыў і далей будзе выконваць сваю місію - вучыць для нашай краіны і замежжа ўнікальных спецыялістаў, якія бязмежна адданы прафесіі, ратуюць жыцці і здароўе людзей.

Прэзідэнт падзякаваў усім за нялёгкую працу і пажадаў новых поспехаў, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі