ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 снежня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2022, 20:39

Лукашэнка: беларусы вызвалялі Польшчу, а чым яна адказвае - фэйкамі Белсата, байполамі і байсоламі?

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, якія захавалі польскую нацыю і дзяржаўнасць, сёння там проста сціраюць з гісторыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не трэба спекуляваць на тэме пакта Рыбентрапа - Молатава. Міжваенная Польшча сама прывяла сябе да краху. Калі прымаліся рашэнні аб пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі, яна ўжо не існавала як суб'ект міжнароднай палітыкі. Звярніце на гэта ўвагу. Яны кажуць: не было Беларусі, заходнія землі - гэта польскія. Што яны былі акупіраваны Чырвонай Арміяй. Гэта значыць наша ўз'яднанне імі ўспрымаецца як акупацыя. Але тады ўжо гэтага суб'екта, які аспрэчвае гэты факт, не было, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Да 16 верасня 1939 года ў Румынію быў перанакіраваны залаты запас Польшчы, а ўжо 17 верасня фашысты былі ў Брэсце. Гітлераўская армія стаяла на парозе Беларусі".

Тады на дапамогу заходнім беларусам і ўкраінцам прыйшла Чырвоная Армія. "Большасць насельніцтва сустракала чырвонаармейцаў як вызваліцеляў, а ўз'яднанне беларускіх зямель успрымала як акт гістарычнай справядлівасці, - заявіў Прэзідэнт. - Гэта падзея на цэлыя два гады спыніла шалёны бліцкрыг нацысцкай Германіі. Больш таго, паўплывала на вынік Вялікай Айчыннай вайны. Не было б гэтага ўз'яднання, не было б гэтага аб'яднання беларускіх зямель, не было б гэтага адзінства рускага, беларускага, украінскага і іншых народаў - як мінімум, калі б граніца пад Мінскам праходзіла тады, Масква не ўстаяла б. Як мінімум".

"І яшчэ адзін парадокс гісторыі. Беларусы ў саюзе з іншымі савецкімі народамі не толькі перамаглі, але і, адкінуўшы ранейшыя крыўды, у 1945-м вызвалілі Польшчу ад фашызму. Звыш 600 тысяч савецкіх воінаў (сярод іх нямала беларусаў) назаўсёды засталіся ляжаць у польскай зямлі. І хто там, па той бок Буга, сёння аб гэтым успамінае? Чым нам сёння адказваюць? Карткамі паляка, фэйкамі Белсата, праграмамі Каліноўскага, палітэмігранцкімі цэнтрамі, байполамі, байсоламі і іншымі ідэалагічнымі дыверсіямі. Дадайце да таго, што на тэрыторыі гэтых дзяржаў, і асабліва ва Украіне (знайшлі зручнае месца), сёння фарміруюцца сілавыя падраздзяленні для звяржэння ўлады ў Беларусі і вяртання нас як мінімум да таго 1939 года. Памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, якія захавалі польскую нацыю і дзяржаўнасць, якія выратавалі Прыбалтыку і цывілізаваную Еўропу ад карычневай чумы, сёння там проста сціраюць з гісторыі ўнукі і праўнукі тых салдат Вермахта і германскіх сатэлітаў. Вы паглядзіце на цяперашніх палітыкаў Еўропы і нашых суседзяў: тата і дзядуля служылі ў фашысцкіх войсках. Вось яны сёння рвуцца сюды: ім патрэбны рэванш", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі