ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2023, 12:29

Лукашэнка: беларусы выбралі сваім прыярытэтам спакойнае і мірнае жыццё

28 красавіка, Ветка /Кар. БЕЛТА/. Беларусы выбралі сваім прыярытэтам спакойнае і мірнае жыццё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я бачыў сёння ў Ветцы радасныя твары, і ў чым асаблівасць - калі ёсць нейкія дробныя пытанні, то жанчыны хуценька гэтага чалавека адсоўваюць: "Ды гэта не Прэзідэнта пытанні, ды гэта не галоўнае". Галоўнае - каб быў мір, каб не прылятала сюды (як гавораць на Данбасе), каб людзі жылі на мірнай зямлі. Людзі нарэшце сваім прыярытэтам зрабілі нармальнае жыццё, спакойнае, мірнае, і жыццё сваіх дзяцей. Гэта прыярытэт сёння я бачу на Гомельшчыне, ды і па ўсёй рэспубліцы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Заўсёды гавару: лепш у полі ваяваць, чым там. Вы гэта лепш за мяне ведаеце. Вы сталі прыфрантавой вобласцю", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі