ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 красавіка 2022, 13:11

Лукашэнка: беларусы пабудавалі сваю дзяржаву, яе трэба шанаваць і берагчы

Фота з архіва
Фота з архіва

29 красавіка, Чачэрск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы пабудавалі сваю дзяржаву, яе трэба шанаваць і берагчы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі Чачэрскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першае, што я стаўлю ў заслугу нашаму народу і сабе ў тым ліку, - гэта тое, што мы ўпершыню ў гісторыі пабудавалі сваю незалежную суверэнную дзяржаву, якая жыве. Калі людзі працавітыя, то і нядрэнна жывуць. Па-рознаму жывуць, я разумею. Але і нядрэнна жывуць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў у прыклад мясцовае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Отар", якое наведаў у час рабочай паездкі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сярэдняя заработная плата па гаспадарцы складае каля Br1,8 тыс. "Значыць, можна зарабляць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму калі я гавару, што зроблена за апошнія гады, першае - гэта тое, што мы пабудавалі сваю дзяржаву. Яе трэба берагчы, яе трэба шанаваць, чаго б ні каштавала. Не плюхнуцца ў нейкую гразь. Ні ў якім выпадку каб не было вайны, як мы заўсёды гаварылі. Вы бачыце, якая бяда зусім побач", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі