ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2020, 10:57

Лукашэнка: беларусы даказалі сваю здольнасць адстаяць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы даказалі сваю здольнасць адстаяць суверэнітэт краіны, традыцыйныя каштоўнасці і тэрытарыяльную цэласнасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бягучы момант можна ацэньваць па-рознаму. Але для нас відавочна адно - беларусы, як гэта заўсёды бывала ў мінулым, даказалі сваю здольнасць адстаяць суверэнітэт краіны, традыцыйныя каштоўнасці і тэрытарыяльную цэласнасць, - падкрэсліў беларускі лідар. - Неаднаразова заяўляў і яшчэ раз паўтару, што толькі наш народ мае права вырашаць, як будзе развівацца ў будучым беларуская дзяржава".

Прэзідэнт нагадаў, што цяпер па ўсёй краіне ідзе дыялог пра будучыню Беларусі і шляхі яе развіцця. У гэту дыскусію ўключаны радавыя грамадзяне, працоўныя калектывы, эксперты, парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і дзяржаўных структур. "Нам важна, каб было пачута меркаванне кожнага. Усе канструктыўныя прапановы будуць уключаны ў парадак дня Усебеларускага народнага сходу", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

"Карыстаючыся выпадкам, хачу падкрэсліць адну акалічнасць. Апошнім часам заходнія дзяржавы вельмі хвалююцца наконт далейшага развіцця Беларусі, вельмі перажываюць і будуюць розныя схемы ўздзеяння на беларускую ўладу і Прэзідэнта з мэтай звяржэння існуючага ладу. Дайшлі да таго, што гатовы падключыць да гэтага працэсу Расію, але не ведаюць як (я раблю гэту заяву на падставе жалезных, як кажуць у Кітаі, фактаў), - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - У сувязі з гэтым хачу сказаць, што Прэзідэнта Беларусі можна адхіліць ад улады. Гэта рэальна. Падказваю шлях, ён адзіны, іншых няма: толькі беларускі народ гэта зможа зрабіць на падставе тых законаў, якія сёння існуюць, і беларускай Канстытуцыі. Як бачыце, зусім просты адказ на ўсе пытанні, што бударажаць сёння галовы заходніх дыпламатаў, якія нясуць службу ў Беларусі, і тых, хто сёння хвалюецца і заклапочаны гэтым пытаннем на Захадзе, а таксама нашых збеглых".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі