ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 12:05

Лукашэнка: беларускім кампаніям трэба смялей асвойваць расійскі рынак

Фота з архіва
Фота з архіва

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім кампаніям трэба смялей асвойваць расійскі рынак. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускія будаўнікі цяпер працуюць на многіх аб'ектах у Расіі. Імі ўзводзяцца і школы, і культурныя цэнтры, і нават касмадром.

"Гэта сведчыць аб тым, што мы па-сапраўднаму нарэшце запатрабаваны ў нашай роднай, братэрскай Расіі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Едзьце і зарабляйце грошы. Трэба смялей ісці і працаваць у Расіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі