Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2023, 09:01

Лукашэнка: Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане стаў магутным фактарам з'яднання патрыятычных сіл

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане з 30-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З першых дзён ваша грамадская арганізацыя стала апорай дзяржавы ў пабудове суверэннай і незалежнай Беларусі, магутным фактарам з'яднання патрыятычных сіл. Вы праводзіце вялікую работу па сацыяльнай падтрымцы воінаў-інтэрнацыяналістаў і іх сем'яў, на прыкладзе подзвігаў герояў Вялікай Айчыннай і Афганскай войнаў выхоўваеце моладзь у духу любові да Радзімы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шматгранная дзейнасць саюза па захаванні гістарычнай памяці, доглядзе помнікаў і пахаванняў, рабоце з падрастаючым пакаленнем заслугоўвае самай высокай ацэнкі, а жыццё кожнага з членаў арганізацыі з'яўляецца прыкладам бескарыслівага служэння Айчыне сапраўднага грамадзяніна і патрыёта. "Перакананы, так будзе і далей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў членам Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, дабрабыту, актыўнага даўгалецця і новых дасягненняў на карысць любімай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі