ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лютага 2023, 11:26

Лукашэнка: беларуская міралюбнасць не сінонім ахвярнасці

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская міралюбнасць не сінонім ахвярнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі, на які вынесены праект абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў адрозненне ад шэрага краін, у тым ліку постсавецкай прасторы, дзе такія дакументы маюць закрыты характар, у Беларусі дамовіліся, што нічога ўтойваць не будуць.

"Гэта маё прынцыповае патрабаванне вы таксама ведаеце. Мы адкрыта павінны заявіць аб прыярытэтах, паказаць сусветнай супольнасці транспарэнтнасць нашай палітыкі, надзейнасць Беларусі як адказнага партнёра. Але нашы партнёры пры гэтым павінны ведаць, што беларуская міралюбнасць не сінонім ахвярнасці. У выпадку любой агрэсіі, як я ўжо не раз гаварыў, адказ будзе хуткім, жорсткім і адэкватным", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён пацікавіўся ва ўдзельнікаў пасяджэння, ці адлюстроўваюць новыя палажэнні канцэпцыі гэту светапоглядную пазіцыю беларусаў, якія даўно вычарпалі ліміт войнаў і рэвалюцый.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі