ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 мая 2022, 09:18

Лукашэнка: беларуска-грузінскае супрацоўніцтва павінна і ў далейшым актыўна развівацца на карысць дзвюх краін

Фота з архіва
Фота з архіва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з Днём незалежнасці гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З'яўляючыся паважаным членам сусветнай супольнасці, Грузія ўпэўнена ідзе па шляху ўмацавання дзяржаўнасці, забеспячэння ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага росту", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што ўзаемныя сімпатыя і шчыры добразычлівы інтарэс двух народаў заўсёды былі і застаюцца надзейным фундаментам шматграннага беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, якое павінна і ў далейшым актыўна развівацца на карысць дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі