ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2022, 20:03

Лукашэнка: беларусам не давядзецца эканоміць на вадзе і паліве, як у Еўрасаюзе

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма пустых паліц у магазінах і прадуктовых талонаў маламаёмным, а жыхарам краіны не давядзецца адмаўляцца ад ацяплення зімой, эканоміць на вадзе і паліве, як у Еўрасаюзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар падкрэсліў, што Дзень Незалежнасці - гэта памяць аб самым галоўным гістарычным уроку. Гэта дата не проста вяртае да падзей Вялікай Айчыннай вайны, але і вучыць цаніць тое, што зроблена пасля Перамогі.

"Мы добра ведаем, што незалежнасць Беларусі - гэта магчымасць для нашых сяброў прыехаць без валакіты ў Беларусь, дзе няма пустых паліц у магазінах і няма прадуктовых талонаў маламаёмным, дзе не давядзецца адмаўляцца ад ацяплення зімой, эканоміць на вадзе і паліве, як па ўсім Еўрасаюзе", - сказаў Прэзідэнт.

"Каму там, на Захадзе, падабаецца гэта наша незалежнасць? - прадоўжыў ён. - Пэўна не тым, хто ўжо плаціць сваёй несвабодай у выбары элементарных жыццёвых даброт. Плаціць за кожны новы пакет антыбеларускіх і антырасійскіх санкцый, за кожную новую партыю зброі ва Украіну, за ўсе празмерныя амбіцыі палітычных эліт, апантаных старой як свет ідэяй - сцерці з зямлі ўсходніх славян, знішчыць памяць пра непакораны савецкі народ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі