Сцяг Пятніца, 24 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2024, 12:33

Лукашэнка: Беларусь з'яўляецца прыхільніцай непадзельнай бяспекі і выступае за больш справядлівы светапарадак

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца прыхільніцай непадзельнай бяспекі і выступае за больш справядлівы светапарадак. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 лютага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўсёды шчыра сустракаем сяброў і партнёраў, зацікаўленых ва ўмацаванні адносін з нашай краінай. І гэта не проста дыпламатычны этыкет або даніна модзе, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гасціннасць - адзін з галоўных беларускіх брэндаў, якім мы вельмі ганарымся і перадаём з пакалення ў пакаленне. А найвялікшыя каштоўнасці для беларусаў - мір і згода, магчымасць спакойна працаваць і развівацца".

"Менавіта таму з'яўляемся адназначнымі прыхільнікамі адзінай і непадзельнай бяспекі, выступаем за новы, больш справядлівы светапарадак, за магчымасці для развіцця і дастойнай будучыні для ўсіх народаў, а не толькі для так званага залатога мільярда", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Веру ў тое, што вы палюбіце Беларусь так, як любім яе мы, яе жыхары і грамадзяне, нашы госці. Сардэчна віншую з афіцыйным пачаткам ганаровай і адказнай дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
 
"Жадаю моцнага здароўя і самае галоўнае - каб у вашым жыцці гэты перыяд стаў яшчэ адной прыступкай дыпламатычнай кар'еры. Поспехаў вам і з добрым прыбыццём у Беларусь", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі