ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2022, 09:00

Лукашэнка: Беларусь заўсёды шчыра радавалася поспехам Туркменістана

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Туркменістан сёння - гэта дзяржава, якая дынамічна развіваецца і дасягнула за гады суверэнітэту значных вынікаў у многіх сферах, - гаворыцца ў віншаванні. - У рамках агульнай гісторыі і прасторы Беларусь заўсёды шчыра радавалася вашым поспехам".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца, захаваўшы існуючыя сувязі, вывесці двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву добрага здароўя, стваральнай энергіі і новых здзяйсненняў на ніве дзяржаўнага будаўніцтва, а суверэннаму нейтральнаму Туркменістану - далейшага працвітання, міру і дабра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі