ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2022, 09:51

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў развіцці добрых партнёрскіх адносін са Славакіяй

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Славацкай Рэспублікі з нацыянальным святам - Днём утварэння Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі 1 студзеня ў прэс-службе беларускага лідара.

"Стаўшы суверэннымі, нашы народы будавалі сваю дзяржаўнасць на прыцыпах гуманізму, сацыяльнай справядлівасці, мірнага суіснавання і непарушнасці граніц, - гаворыцца ў віншаванні. - У сённяшні няпросты час вельмі важна спыніць рост канфрантацыі, нецярпімасці і нацыянальнага эгаізму ў еўрапейскім рэгіёне, садзейнічаць дыялогу і ўзаемаразуменню".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці добрых партнёрскіх адносін са Славакіяй ва ўсіх сферах сумеснай дзейнасці.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў дружалюбнаму славацкаму народу бязвоблачнага неба, дабрабыту і прагрэсу: "Няхай новы, 2022 год прынясе радасць у кожны ваш дом, падтрымку родных і блізкіх, прывядзе да рэалізацыі планаў і ажыццяўлення мар".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі