ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2023, 09:19

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі адносін з Еменам і гатова пастаўляць туды сваю прадукцыю

Фота з архіва
Фота з архіва

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Прэзідэнцкага кіруючага савета Емена Рышада Мухамеда аль-Алімі і грамадзян гэтай краіны з Днём нацыянальнага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў актыўную і эфектыўную работу Емена, накіраваную на аднаўленне дзяржаўных інстытутаў на аснове прынцыпаў справядлівасці і роўнасці, ахову грамадзянскага насельніцтва, выкананне сацыяльна-эканамічных абавязацельстваў.

"Спадзяюся, што мужны еменскі народ будзе рухацца па шляху паступовай нармалізацыі сітуацыі, прадаўжэння рэжыму спынення агню, дасягнення доўгатэрміновага палітычнага ўрэгулявання пад эгідай ААН і дружалюбных дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Беларусь зацікаўлена ў вяртанні пазіцый Емена ў якасці традыцыйнага партнёра ў арабскім свеце, а таксама ў актывізацыі ўсяго комплексу адносін як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках міжнародных арганізацый.

"Беларускі бок гатовы дапамагаць вашай краіне пастаўкамі неабходных тавараў, у тым ліку прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, сельскагаспадарчай, грузавой, дарожна-будаўнічай тэхнікі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рышаду Мухамеду аль-Алімі моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а народу Емена - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі